19.05.2017 / 15:31

Юлія Несцярэнка абвясціла пра завяршэнне кар'еры 9

Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка афіцыйна абвясціла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры, паведаміў БЕЛТА старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы, які адказвае за від у Брэсцкай вобласці, Анатоль Стацкеевіч.

Легендарная «белая маланка» заваявала залаты медаль у бегу на 100 м на летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах у 2004 годзе. Урачыстыя праводзіны алімпійскай чэмпіёнкі адбудуцца падчас Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў Брэсце з 30 мая па 1 чэрвеня. Ушанаванне лёгкаатлеткі адбудзецца падчас адкрыцця спаборніцтваў 31 мая на стадыёне «Брэсцкі».

Юлія Несцярэнка ў форме, у якой яна атрымала перамогу на стометроўцы ў Афінах, выйдзе на развітальны старт. Яна возьме ўдзел у сімвалічным забегу на сваёй кароннай дыстанцыі. Бегчы чэмпіёнка будзе ў кампаніі пачаткоўцаў -спартсменак, якія, як і яна, з'яўляюцца выхаванкамі Брэсцкай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

3
Leikobel / Адказаць
19.05.2017 / 15:34
Гэта зорка сусветнага узорную! Чаму Яна не герой?
1
М. И. / Адказаць
19.05.2017 / 16:00
Залаты алимпийски медаль - гэта крута!
1
paleshuk / Адказаць
19.05.2017 / 16:36
Сапраўдны гонар Берасця!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру