Трое зламыснікаў напалі на аўтобус, які перавозіў супрацоўнікаў мексіканскай паліцыі з горада Акапулька, штат Герэра, у сталіцу краіны. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на El Universal.

Як паведамляецца, паліцыянты ехалі ў Мехіка на арандаваным турыстычным аўтобусе, каб правесці там выходныя, пры іх не было табельнай зброі. Кіроўца транспартнага сродку быў вымушаны спыніцца з-за паломкі ноччу на трасе. Гэтай магчымасцю і скарысталіся злачынцы.

У паліцыянтаў забралі грошы, мабільныя тэлефоны і асабістыя рэчы. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?