19.05.2017 / 20:14

Затрыманы п'яным за рулём начальнік Столінскага РАУС звольнены з міліцыі 3

Начальнік Столінскага РАУС, які быў затрыманы п'яным за рулём, звольнены з органаў унутраных спраў, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

«Галоўным упраўленнем уласнай бяспекі завершаная праверка ў дачыненні да начальніка Столінскага РАУС. Па яе выніках прынятае рашэнне аб яго звальненні з органаў унутраных спраў», — сказаў Сяргей Дучэнка.

Экс-начальнік Столінскага РАУС таксама аштрафаваны паводле ч. 1 ст. 18.16 КоАП (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення) на 50 базавых велічынь (1 БВ роўная Br23). Таксама ён пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады.

Нагадаем, 22 красавіка падпалкоўнік міліцыі Вячаслаў Філіпчык, які займаў пасаду начальніка Столінскага РАУС, быў затрыманы рэйдавай групай МУС у вёсцы Галева Пінскага раёна за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. У момант затрымання ён знаходзіўся ў адпачынку.

1
123 / Адказаць
19.05.2017 / 21:41
Да найдут ему шикарную работу!! Воронье своих не забывает!!
1
Ў Hrodna / Адказаць
20.05.2017 / 09:35
Вы толькі ўявіце колікі такіх "міліцыянтаў" сядае за стырно ў такім стане? Зразумела, што літаральна адзінкі нямуць адказнасць. Шуневіч style
1
Микола / Адказаць
20.05.2017 / 12:18
А потом будет звольнены и тот милицыянт, который его остановил. Как в Кричеве.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру