19.05.2017 / 20:18

Жыхарцы Ганцавіч пагражае да 13 гадоў турмы за заражэнне двух мужчын ВІЧ 15

Крымінальная справа распачатая ў адносінах да жыхаркі Ганцавічаў, якая заразіла двух мужчын ВІЧ, паведаміў БЕЛТА пракурор Ганцавіцкага раёна Сяргей Насеня.

Жанчына з 2011 года ведала аб тым, што заражаная вірусам імунадэфіцыту. Тады ж яе папярэдзілі аб адказнасці за ўступленне ў палавую сувязь без кантрацэптываў. Тым не менш, жыхарка райцэнтра парушыла ўстаноўленыя забароны. Пра свой статус яна не папярэдзіла траіх мужчын, двое з якіх былі інфікаваныя.

Адзін з пацярпелых даведаўся аб наяўнасці віруса выпадкова. Яго жонка прыйшла ў бальніцу станавіцца на ўлік па цяжарнасці. У будучай мамы быў узяты аналіз на ВІЧ, які аказаўся станоўчым. Паўторнае даследаванне паказала той жа вынік. Затым праверылі і кроў яе мужа.

Гэтая гісторыя паслужыла пачаткам следства. Высветлілася, што пацярпелы мужчына меў сувязь з падазраванай задоўга да жаніцьбы. Быў выяўлены і іншы пацярпелы, у якога быў кантакт з падследнай.

У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 157 (заражэнне ВІЧ), якая вывучаная пракурорам і накіравана ў суд. Падследнай пагражае ад 5 да 13 гадоў пазбаўлення волі.

36
МатрУна / Адказаць
19.05.2017 / 22:06
если нельзя , но очень хочется , то можно :-)))))это я про мужикофффф ))))
3
Sha / Адказаць
19.05.2017 / 22:32
МатрУна, как это по женски- мадам гуляла с встречным- поперечным, подцепила заразу, втихаря заразила людей, а виноваты ну конечно же мужики)))
3
Русафоб непамярконы, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-туркабандэравец / Адказаць
19.05.2017 / 22:45
МатрУна, а вы ж проста "анелы". Не смяшыце
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру