Такая інфармацыя размешчана на сайце МНС. Паведамленне аб пажары выратавальнікі атрымалі 20 мая ў 01.57. На вуліцы Акопавай гарэў двухкватэрны драўляны дом. Работнікі МНС выявілі і вынеслі з палаючага жылля гаспадыню 1954 года нараджэння і яе 40-гадовага сына. Рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі вынікаў, медыкі канстатавалі смерць абаіх. Агнём пашкоджаныя перакрыцці, сцены і маёмасць. Версія прычыны пажару - неасцярожнасць падчас курэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0