25-гадовы Тыматэуш Шыдла атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне 27 мая, паведамляе catholic.by. Яго маці Беата Шыдла кіруе Польшчай з 2015 года.

Тыматэуш — старшы сын у сям’і Беаты і Эдварда Шыдлаў. Малодшы на два гады брат Блажэй вучыцца на медыцынскім факультэце.

Сям’я Шыдлаў — веруючая. Да абрання Беаты Шыдлы прэм’ер-міністрам жыхары яе роднага горада кожную нядзелю бачылі яе ў касцёле разам з сынам. Тыматэуш змалку прыслужваў міністрантам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0