Рэстаратар Максім Старцаў выклаў фота з вяселля калегі Аляксея Садавога, якое праходзіла ў бары «Ў».
«Мінус адзін зайздросны халасцяк краіны», — напісаў Максім у Інстаграме.
Што вядома пра будучую жонку рэстаратара? Наталля Маскалёва — спецыяліст па сувязях з грамадскасцю, прадстаўляе некаторыя італьянскія фабрыкі па інтэр'еры ў Беларусі. У вольны час займаецца тайскім боксам, цікавіцца мастацтвам, бо яе бацька — архітэктар.
Фота kyky.org.
Аляксей Садавой — вядомы мінскі рэстаратар, стваральнік папулярных бараў: «ID bar», «Героі», «Бессань», «Шчасце ёсць», «Курылка» і двух барбершопаў — «Firm» і «Cut».