Фота БелТА.

Фота БелТА.

Беларуская тэнісістка Вера Лапко прайшла ў асноўную сетку на турніры ў французскім Страсбургу з прызавым фондам 226 тысяч долараў. 20 траўня ў паядынку другога раунда кваліфікацыі яна перамагла балгарку Эліцу Коставу — 6:3, 6:4, а раней, у стартавым матчы, беларуска была мацнейшай за прадстаўніцу Чылі Даніэлу Сегель — 6:1, 6:4.

Лапко займае на сёння 251-е месца ў рэйтынгу WTA.

Асноўны этап турніру ў Страсбургу пачнецца 21 траўня, а завяршыцца ён 27 траўня.

Іншая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка завяршыла выступ на турніры ў французскім Сэн-Гадэнсе (прызавы фонд 60 тысяч долараў). Спартсменка выбыла на стадыі ¼ фіналу пасля таго, як саступіла прадстаўніцы ЗША Крысці Ан — 6:3, 4:6, 5:7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?