Расія падала комплексны пазоў у Сусветную гандлёвую арганізацыю, скардзячыся на гандлёвыя абмежаванні, якія Кіеў уводзіць з 2014 года, паведамляе «Інтэрфакс».

Па словах кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ Максіма Арэшкіна, Украіна «сістэмна і свядома парушае свае міжнародныя абавязальніцтвы, ігнаруючы правілы міжнароднага гандлю».

Арэшкін заявіў, што скарга накіраваная як у органы СГА па вырашэнні спрэчак, так і ва ўрад Украіны.

Раней 20 мая Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны ўвяла антыдэмпінгавую пошліну ў дачыненні да шакаладных вырабаў з Расіі. Тэрмін дзеяння санкцый - пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0