У Швейцарыі ў нядзелю, 21 мая, праходзіць рэферэндум па энергетычнай рэформе — грамадзяне выкажуць сваю пазіцыю па ухваленай парламентам «Энергетычнай стратэгіі — 2050».

Пра гэта паведамляе Swissinfo.

Стратэгія прапануе адмовіцца ад будаўніцтва новых атамных электрастанцый і скараціць выкарыстанне ў краіне традыцыйных крыніц электраэнергіі, такіх як газ і вугаль.

Цэнтральны пункт энергетычнай рэформы - паэтапнае закрыццё на працягу бліжэйшых дзесяцігоддзяў усіх пяці атамных электрастанцый, якія вырабляюць трацину спажыванай энергіі. Затое прапануюць пераход на экалагічныя і аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Вынесеная на рэферэндум «Стратэгія» мяркуе рэалізаваць пакет мерапрыемстваў, у выніку чаго за перыяд да 2035 года сярэдняе энергаспажыванне ў краіне ў пераліку на душу насельніцтва знізіцца на 43% у параўнанні з паказчыкамі 2000 года.

Дэфіцыт мяркуецца кампенсаваць за кошт развіцця энергетычных тэхналогій, якія абапіраюцца на аднаўляльныя і экалагічна нейтральныя крыніцы. Стаўка робіцца таксама на мадэрнізацыю швейцарскіх ГЭС.

Праціўнікі энергетычнай рэформы лічаць, што яна прывядзе да росту цэн на электрычнасць і да павелічэння залежнасці Швейцарыі ад паставак энергіі з-за мяжы.

Паводле звестак апошніх апытанняў, колькасць прыхільнікаў новай энергетычнай палітыкі трохі перавышае колькасць праціўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0