20 мая ў Мінску прайшло «Адборышча», падчас якога маладыя каманды змагаліся за выхад у фінал конкурса «Басовішча-2017», паведамляе «Еўрарадыё».

У адборы ўдзельнічала 11 гуртоў, сярод якіх Teleport, Lis, Leibonik, SnopSnou, BarRokka, NGe, Марцін S. і іншыя. Журы, у складзе якога беларускія журналісты, музыкі і прадстаўнікі БАСу, для фіналу абралі чатыры гурты - Teleport, Leibonik, SnopSnou, BarRokka

Фестываль «Басовішча-2017» пройдзе ў польскім Гарадку 14-15 ліпеня. 

* * *

«Басовішча» — найстарэйшы фестываль беларускай рок-музыкі. Ён ладзіцца ад 1990 года ў Гарадку на Беласточчыне, а называецца так не ад упадабанага рокерамі музычнага інструмента, а ад назвы Беларускага аб'яднання студэнтаў (БАС) — арганізацыі, якая фестываль распачала.