У цэнтры Гродна каля Старога моста загарэўся будынак былога піваварнага завода, перадае БелТА. Пажар пачаўся ў 15.55. Да месца надзвычайнага здарэння былі сцягнутыя 17 пажарных разлікаў.

Як паведамляе МНС, пацярпелых няма. Агонь знішчыў дах па ўсёй плошчы будынка, згарэлі памяшканні трэцяга паверха.

Прычына ўзгарання высвятляецца.

Піўзавод, удакладняе радыё «Свабода», існаваў з канца ХІХ ст. у былым палацы Сапегаў. Завод збанкрутаваў больш за 10 год таму, яго закрылі. Некалькі гадоў яго не маглі прадаць, затым ён трапіў у прыватную ўласнасць, існавалі планы надаць яму другое жыццё, стварыць асяродак адпачынку. Але нічога зроблена не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0