Футбольны клуб «Нёман» перамог «Крумкачоў» — матч у рамках 9 тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі прайшоў 21 мая. Гэтая перамога дасталася гродзенцам дзякуючы дублю, які аформіў Павел Савіцкі — на 27-й хвіліне гол з пенальці і яшчэ адзін мяч на 33-й хвіліне гульні.

Дзякуючы гэтай перамозе «Нёман» падняўся на 4-е месца ў турнірнай табліцы, а «Крумкачы» займаюць 12-е месца.

Сёння таксама гуляюць «Славія» — «Іслач», «Гарадзея» — «Тарпеда-БелАЗ». Яны скончаць 9-ты тур. Раней прайшлі іншыя матчы з наступнымі вынікамі: БАТЭ — «Дынама» (Мінск) — 1:0, «Шахцёр» — «Слуцк» — 2:1, «Гомель» — «Нафтан» — 3:1, «Дынама» (Брэст) — «Віцебск» — 2:6, «Мінск» — «Дняпро» — 0:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?