Здарэнне адбылося на прычале ў канадскім горадзе Рычманд. Марскі леў ухапіў малую дзяўчынку за сукенку і пацягнуў у ваду. Відэа інцыдэнту апублікаваў на YouTube мясцовы студэнт.

У пачатку роліка звер паволі плавае побач, а людзі на прычале кідаюць яму кавалкі хлеба.

Але калі дзяўчынка села на край прычала, марскі леў адным рыўком сцягнуў яе ў ваду пад крыкі шакаваных відавочцаў.

На дапамогу дзіцяці ў ваду імгненна кінуўся мужчына і шчасліва выцягнуў дзяўчынку назад на прычал.

Аўтар роліка сцвярджае, што ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.