Прыкметны, амаль на чвэрць, рост экспарту тавараў у першым квартале забяспечылі адразу некалькі таварных пазіцый. Самыя вялікія вынікі, нягледзячы на перыядычныя абвастрэнні праблем з Расіяй, паказалі малакаперапрацоўшчыкі, якія ужо прыкметна перакрываюць аб'ёмы экспарту зброі.

Як паведамляе Белстат, пастаўкі за межы Беларусі малака і малочных прадуктаў у першым квартале выраслі на 42,4%, да 525,1 млн даляраў. І хоць асноўным рынкам збыту па-ранейшаму застаецца Расія (экспарт сюды склаў 491,6 млн даляраў), растуць гэтыя пастаўкі павольней - плюс 38,4% за квартал. Сярод краін, куды Беларусь экспартавала «малочку» больш чым на 1 млн даляраў, па выніках студзеня-сакавікв апынуліся Грузія (2 млн даляраў), Кітай, і Турцыя.

На 30% у першым квартале вырас экспарт калійных угнаенняў, дасягнуўшы ў грашовым эквіваленце 531,4 млн даляраў, гэта значыць зусім трохі абыйшоўшы малочнікаў. У натуральным выражэнні пастаўкі хлоркалію выраслі на 58,8%.

Прыкметна ажывіліся ў пачатку года пастаўкі за межы краіны грузавой тэхнікі. Экспарт вырас на 67,4%, да 202,4 млн даляраў. У тым ліку ў Расію прададзена грузавікоў на 158,1 млн даляраў, ва Украіну - на 13,8 млн.

На 20% у студзені-сакавіку вырас экспарт трактароў (116,1 млн даляраў), на 43,7% — чорных металаў (165,9 млн даляраў), на 58,9% — лекаў (на 48 млн даляраў).

Безумоўным лідарам прыросту сталі бітумныя сумесі. Экспарт па гэтай пазіцыі вырас да 115,7 млн даляраў у першым квартале супраць 300 тыс. даляраў за аналагічны перыяд мінулага года. Асноўны аб'ём рэалізаваны ў Нідэрланды і Вялікабрытанію.

Сярод ключавых пазіцый экспарту зніжэнне ў пачатку года паказалі нафтапрадукты - мінус 6,2%. Аб'ём паставак склаў 1,1 млрд даляраў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?