Узброены напад на кіроўцу пустрога грузавіка DAF расьсьледуюць супрацоўнікі міліцыі Пушкінскага раёну. На 30‑гадовага шафёра беларускага прыватнага прадпрыемства «Скавомер» напалі 11 жніўня а палове чацьвёртай начы ў сотні мэтраў ад скрыжаваньня Кіеўскай ды Валхонскай шашы . Там мужчына спыніўся, каб парамантаваць грузавік, — паведамляе АН «Оперативное прикрытие»

Нечакана фуру асьвятлілі фары легкавіка. Зь яго выйшлі два каўказцы, адзін зь іх трымаў у руцэ пісталет. Пад пагрозай зброі, разбойнікі прымусілі кіроўцу аддаць ім 365 тысяч 800 расейскіх рублёў (каля 15 тысяч даляраў) і ўцяклі, адабраўшы ў мужчыны мабільны тэлефон.

Паводле зьвестак агенцтва, беларус прывёз у Пецярбург бульбу. За здадзеную гародніну ён атрымаў грошы ад аптавіка. Па факце разбойнага нападу ўсчатая крымінальная справа.

via Конкретно.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0