22.05.2017 / 15:36

Даходы дзяцей Кадырава выраслі ў 50 разоў 4

Reuters.com

Задэклараваны даходы двух непаўналетніх дзяцей кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава ў 2016 годзе выраслі амаль у 50 разоў. Гэта вынікае з параўнання дэкларацый па выніках 2016 і 2015 гадоў.

Усяго ў Кадырава 12 непаўналетніх дзяцей. У 2015 годзе двое з іх, згодна з дэкларацыі, зарабілі каля 200 тысяч рублёў кожны. Праз год двое непаўналетніх (імаверна, тыя ж самыя) задэкларавалі даход амаль у 10 мільёнаў рублёў (175 тыс. даляраў). Крыніцы даходаў не пазначаныя.

Сам Кадыраў ў 2016 годзе зарабіў амаль 11,5 мільёна рублёў (200 тыс. даляраў). У 2015 годзе яго даход складаў крыху больш за 6 мільёнаў рублёў (105 тыс. даляраў).

0
буркина-фасцо / Адказаць
22.05.2017 / 15:56
Труженники моря... Працуюць наокронгло !
0
Злы беларус / Адказаць
22.05.2017 / 16:35
Воры в законе всегда прилично зарабатывали. Крутятся...на двух работах. У Щеткиной уроки брали.
0
Realist / Адказаць
22.05.2017 / 17:32
Нешта замала. Якія сьціплыя!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру