У першым квартале выявілі 16 падробных банкнот беларускіх рублёў. Большасць з іх - узору 2009 года, якія ўвялі ў зварот пасля дэнамінацыі. Пры гэтым часцей за ўсё падрабляюць банкноты наміналам у 20 рублёў, паведамляе Нацбанк.

«Усе выяўленыя падробленыя беларускія рублі былі вырабленыя без імітацыі элементаў абароны», — адзначае рэгулятар.

У студзені-сакавіку ў Беларусі знайшлі адну падробленую банкноту наміналам 50 рублёў, 6 банкнот ў 10 рублёў і 7 банкнот у 20 рублёў. Нагадаем, раней Следчы камітэт папрасіў беларусаў правяраць купюры наміналам 20 рублёў.

Усяго ў Беларусі ў першым квартале знайшлі 269 падробленых банкнот і адну манету ў 2 еўра.

Часцей за ўсё ў Беларусі падрабляюць даляры - 43,7%. Доля ліпавых расійскіх рублёў склала 37,8%, еўра - 12,6%, беларускіх рублёў - 5,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?