У кіраўніцтве найбуйнейшай беларускай сеткі крамаў «Еўраопт» прайшлі кадравыя перастаноўкі.

Былы старшыня Рады дырэктараў ТАА «Еўрагандаль» Андрэй Зубкоў стаў генеральным дырэктарам кампаніі — некалькі гадоў таму ён ужо працаваў на гэтай пасадзе.

Андрэй Зубкоў

Андрэй Зубкоў

Былы гендырэктар Філіп Арцёменка пайшоў на паніжэнне. Цяпер ён будзе адказваць за раздробны гандаль.

А новым старшынёй Рады дырэктараў стаў Аляксандр Літвін. Раней ён быў шараговым сябрам Рады дырэктараў.

Аляксандр Літвін

Аляксандр Літвін

Аляксандр Літвін — брат Сяргея Літвіна, аднаго з заснавальнікаў кампаніі. Літвін заснаваў бізнэс разам з яшчэ адным беларусам, Уладзімірам Васількам. Але ж і Літвін, і Васілька сёння знаходзяцца за мяжой.

У 2003 годзе абодвух бізнэсоўцаў ледзь не затрымалі. Паводле высноваў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, бізнэсоўцы мелі дачыненне да стварэння злачыннай арганізацыі і былі вінаватыя ў нясплатах мытных плацяжоў, кантрабандзе, адмыванні даходаў, нажытых злачынных шляхам.

Але і Сяргей Літвін, і Уладзімір Васілька з’ехалі за мяжу. Па патрабаванні беларускай пракуратуры іх затрымалі ў Варшаве, але палякі вырашылі, што доказаў віны бізнэсменаў няма. Літвін і Васілька выйшлі на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?