На абгортцы марозіва «Пушок» значыцца: «вырабляецца па Дабраславеньні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Высока­прэа­сьвяшчэнь­ней­шага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага ФІЛАРЭТА».

Прадукт з выявай белага пушыстага ката вырабляе мясцовы камбінат «Малочны сьвет».

Чаму менавіта дзеля Пушка ўладыка Філарэт выдаў сваё дабраславеньне? На прадпрыемстве кажуць: гэтак клічуць ката дырэктара, — паведамляе BulletinOnline.org

«Малочны сьвет» выпускае таксама такія гатункі марожанага як laquo;Капеечнае», «Салдацкае» ў камуфляжнай абгортцы. Яго на мясцовым тэлебачаньні якраз рэклямуе зухавы сяржант у камуфляжы. Зусім нядаўна «Малочны сьвет» праславіўся марожаным з назвай «БРСМ-Маладзёжнае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?