Расія і Турцыя падпісалі сумесную заяву аб узаемным зняцці абмежаванняў у гандлі, паведамляюць інфармагенцтвы. Подпісы пад дакументам паставілі віцэ-прэм'еры дзвюх дзяржаў Аркадзь Дварковіч і Мехмет Шымшэк. На цырымоніі прысутнічалі прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і кіраўнік турэцкага ўрада Біналі Йылдырым.

Дзмітрый Мядзведзеў сёння ўзяў удзел у саміце Арганізацыі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, на палях якога ён правёў перагаворы са сваім турэцкім калегам. У рамках візіту ў Стамбул у расійскага прэм'ера таксама павінны адбыцца перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0