22.05.2017 / 18:37

Бацька Яўгена Палтаржыцкага: З СІЗА сын прыйшоў здаровы, але настрой прыгнечаны 5

Яўген Палтаржыцкі, фота svaboda.org

Вечарам 19 мая фігуранта «справы патрыётаў» Яўгена Палтаржыцкага перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Па словах бацькі хлопца, з сынам ён меў магчымасць пагаварыць усяго хвілін 30, і той прынцыпова адмовіўся казаць хоць нешта, датычнае яго справы.

Канстанцін Палтаржыцкі: «Ён вярнуўся здаровым, псіхічна здаровым - я не заўважыў ніякіх зменаў. Ні ў паводзінах, ні ў фізічным здароўі нічога такога я не заўважыў. Адзінае ён вельмі замкнуты - нічога не кажа па справе. Відавочна, што там былі нейкія патрабаванні, калі яго пераводзілі на хатні арышт. Я з ім гаварыў, можа, якіх паўгадзіны. І ён пра справу зусім нічога не гаварыў. Відаць, даваў ён падпіску, што нічога не будзе казаць».

Па словах бацькі, 22 мая Яўген ізноў будзе сустракацца са следчым.

Яўгена Палтаржыцкага затрымалі 21 сакавіка. Спачатку хлопец абвінавачваўся ва ўдзеле ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў», пазней да гэтага дадалося стварэнне «незаконнага ўзброенага фармавання». Яўген Палтаржыцкі — гісторык паводле адукацыі. У канцы сакавіка па Беларускім тэлебачанні былі паказаныя кадры аператыўнай здымкі, на якіх ён даваў каментары пра схованку арматуры, нібыта знойдзенай у лесе следчымі ў справе «Белага легіёна». Праваабаронцы кажуць, што па «справе патрыётаў» за кратамі застаецца 16 чалавек.

6
Вясна / Адказаць
22.05.2017 / 22:20
Цікава, чаму ён так на камеру КДБшнікам так добра балбатаў фігню на хлапцоў, а зараз маўчыць, нібы нямы. Сорамна, што нагаварыў на непавінных людзей, дома зараз (заслужыў!), а хлопцы там застаюцца, жонкі і дзеці - без мужчын сваіх і падтрымкі. У вочы людзям не сорамна глядзець, а , Яўген?
0
Алена / Адказаць
23.05.2017 / 04:37
Про армию Израиля когда-то ещё в девяностых писали, что там солдат инструктируют так: попадёшь в плен - рассказывай всё. Мы передислоцируем войска. Главное - жизнь, здоровье, безопасность. Вот очень хотелось бы, чтобы этот же принцип действовал у нас. Загребли в КГБ - не вопрос, подписывай признание хоть в убийстве Кеннеди. Моё отношение абсолютно однозначное - люди невиновны. На них давят. Как они поведут себя под давлением, мне без разницы, это не изменит ни моего уважения к ним, ни моего отвращения и презрения к КГБ.
0
Люстэрка / Адказаць
23.05.2017 / 10:47
Вясна, калі вам цікава, то ў КДБ выкарыстоўваюць катаванні і псіхатропы, каб выбіць на камеру патрэбныя прызнанні. Вунь Канавалаў з Кавалёвым пасля іх нават прызналіся, што метро ўзарвалі. Памятаеце, які "овощ" зрабілі з Канавалава? Толькі сядзеў і мычаў. Не мог размаўляць, як чалавек.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру