22.05.2017 / 20:07

Сілавікі ўварваліся да старшыні Аршанскага райвыканкама, каб праверыць, ці дома ён 24

Рашэнне аб пранікненні супрацоўнікаў праваахоўных органаў без дастатковых падстаў у жылое памяшканне, дзе знаходзіўся старшыня Аршанскага райвыканкама, было прынята пэўнымі службовымі асобамі Віцебскай вобласці. Пра гэта БелТА паведамілі ў Адміністрацыі прэзідэнта са спасылкай на вынікі першаснай праверкі.

«Інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні. Як вынікае з тлумачэнняў старшыні райвыканкама, у сілу знаходжання ў хваравітым стане, некаторы час ён не выходзіў на сувязь. Прадстаўнікі праваахоўных структур праніклі ў дом, дзе знаходзіўся Леанід Пянькоўскі, з мэтай вызначэння яго месцазнаходжання. Старшыня райвыканкама ў той момант знаходзіўся па месцы пражывання сваякоў у горадзе Оршы», — распавялі ў Адміністрацыі.

Ацэнку факту пранікнення ў дом асобы, якая знаходзіцца ў кадравым рэестры кіраўніка дзяржавы, цяпер дае Следчы камітэт.

Нагадаем, што сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта абурыўся: «Хто даў права да чалавека, узгодненага да прызначэння прэзідэнтам, урывацца ў дом? Бо для таго, каб праваахоўным органам нават весці нейкія расследаванні па чалавеку, які ўваходзіць у кадравы рэестр прэзідэнта, трэба згода прэзідэнта. Уварваліся, пачалі нешта ўдакладняць. Новы чалавек прыйшоў працаваць. Таўро на ім паставілі. Нядобры сігнал. … Матэрыялы ўжо ёсць. Разбярыцеся. Мне патрэбна мужчынская, сапраўдная ацэнка гэтай сітуацыі», — дадаў Лукашэнка.

Пянькоўскі быў прызначаны на пасаду старшыні Аршанскага раёна 12 мая 2017 года.

0
э / Адказаць
22.05.2017 / 20:26
Вось такі падзел закона ў нас
2
Давыд Генадзька / Адказаць
22.05.2017 / 20:27
Чалавека няма на працоўным месцы. Стан хваравіты. Што мусяць думаць праваахоўныя ворганы? Вядома, трэба шукаць чалавека. Няясна, дзьверы ламалі ці не?
0
Лариса / Адказаць
22.05.2017 / 21:08
Быстро ему заплохело от новой посады
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру