Хакейны клуб «Дынама-Мінск» скасаваў кантракт з канадцам Кевінам Лаландам, паведамілі ў прэс-службе каманды.

hcdinamo.by

«Пагадненне з галкіперам Кевінам Лаландам датэрмінова спыненая па ініцыятыве клуба. Гэтае рашэнне ўзгодненае з трэнерскім штабам. Таксама яно звязанае з аптымізацыяй бюджэту на наступны сезон», — гаворыцца ў паведамленні.

Брамнік гуляў у мінскім «Дынама» ў пяці сезонах (2011-2014, 2015/2016), а таксама ў дзявятым сезоне КХЛ (2016/2017). У сезоне 2014/2015 Лаланд адлучыўся ў маскоўскі ЦСКА, з якім стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. У лютым 2012 года гулец прыняў беларускае грамадзянства і выступаў за нацыянальную зборную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0