Напрыканцы красавіка ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», жадаючы перадаць шэраг кніг у турэмную бібліятэку, звярнулася да начальніка СІЗА №1 і КДБ Беларусі з адпаведнай прапановай, паведамляецца на сайце арганізацыі. 

У лісце ад імя старшыні Барыса Пятровіча выказвалася жаданне ў межах «дабрачыннай дзейнасці па распаўсюдзе айчыннай кнігі, прапагандзе чытання на беларускай мове… перадаць у падарунак бібліятэцы шэраг кніг, сярод якіх будзе і класіка, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў». Пасля гэтага ўтрымлівалася просьба паведаміць працэдуру перадачы кніг, прычым арганізацыя забяспечвала іх дастаўку да следчага ізалятара.

19 мая ў СБП паступіў ліст ад начальніка СІЗА №1 Вікенція Варыкаша, дзе паведамлялася, што «фонд бібліятэкі ўстановы ў поўнай меры забяспечаны кнігамі, у тым ліку на беларускай мове, і ў цяперашні час не адчувае патрэбу ў папаўненні».

Нагадаем, што ў лістах фігурантаў «справы патрыётаў», якія трапляюць у СМІ, не раз сустракаецца пажаданне мець больш кніг для чытання, у першую чаргу мастацкай літаратуры на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0