У Карме на Гомельшчыне навучэнец Краснабярэскага каледжу пакусаў вартаўніка парадку.
Хлопцы нешта ўсхадзіліся позна ўначы, і міліцыянт маніўся іх утаймаваць. Тады адзін з буяноў пірхнуў яму ў твар ды шчэ ўкусіў за локвіцу.
Пацярпеламу ахоўніку парадку дапамаглі лекары, а супраць кусьліўца ўсчалі крымінальную справу паводле артыкулу «Гвалт альбо пагроза ўжыцьця гвалту да работніка міліцыі», паведамляе «Беларуская ніва»