Знакаміты вітраж каталіцкага сабору ў Мэтцы на ўсходзе Францыі, расьпісаны Маркам Шагалам у 1983 годзе, пашкоджаны злодзеямі, паведамляюць інфармагенцтвы.


Залезьці ў сабор злодзеі вырашылі менавіта праз гэты вітраж ды прабілі ў ім дзірку прыкладна 65 на 35 сантымэтраў, хоць ён і месьціўся на трохмэтровай вышыні.

Злодзеі нанесьлі сур’ёзную шкоду твору мастацтва, аднак скрадзеныя імі рэчы асаблівай каштоўнасьці не ўяўляюць.

Рэстаўрацыя вітражу, зробленага з адмысловага шклад, будзе весьціся за кошт дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Глядзі яшчэ:
Самыя страшныя катастрофы ў гісторыі выяўленчых мастацтваў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0