Литература22

Франц Холер. Каменный потоп

26 мая ў холе каля кнігарні «Галіяфы» (ГЦ Няміга 3, цокальны паверх, 66 пав.) адбудзецца прэзентацыя перакладу навелы  легендарнага швейцарскага пісьменніка Франца Холера «Каменны патоп». Гэта першы беларускі пераклад аўтара ў выкананні Ірыны Герасімовіч. Спецыяльны госць — вядомы рэжысёр і акцёр Юра Дзівакоў-Душэўскі

У прадчуванні катастрофы 

11 верасня 1881 года швейцарская вёска Эльм пацярпела ад страшэннага камняпаду, выкліканага парушэннем тэхналогіі здабычы шыферу. У навеле дэталёва паказана размеранае жыццё жыхароў вёскі, якое літаральна праз два дні ператворыцца ў татальны хаос.

Галоўная гераіня твору — сямігадовая Катарына Дыш — дзяўчынка, якая вельмі тонка адчувае свет. Гэтая асаблівасць робіць яе жыццё дужа няпростым, але ўрэшце і ратуе.

Падчас імпрэзы, кнігу «Каменны патоп» можна будзе набыць за зніжкай у 30%!

Франц Холер нарадзіўся ў 1943 годзе і лічыцца адным з самых значных сучасных швейцарскіх пісьменнікаў. Ён паэт і артыст кабарэ, піша аповеды і раманы, часта спалучае актуальную палітычную тэматыку з гумарыстычнай, гратэскнай фабулай. 

«Франц і Рэнэ» (Холер і вядомы мім Рэнэ Келе) выхавалі не адно пакаленне швейцарскіх дзяцей, выступаючы ў дзіцячай тэлепраграме 1970-х Spielhaus. З тых часоў Холер напісаў шмат іранічных вершаў і кніг для дзетак. 

На пачатку 1980-х гг. аўтар вёў сатырычную вострасацыяльную праграму на тэлебачанні, але са скандалам сышоў з праекту праз цэнзуру выпускаў аб атамнай энергіі і мілітарызме. 

За сваю прыродаахоўную дзейнасць у 2001 годзе пісьменнік атрымаў прэмію Binding-Preis

У 2015 годзе Холер стварыў маніфест у падтрымку бежанцаў з Сірыі і іншых краін, заклікаючы Швейцарыю дапамагчы гэтым людзям. 

У Франца Холера шмат узнагародаў, у тым ліку Касельская літаратурная прэмія за гратэскны гумар (2002 г.), Мастацкая прэмія горада Цюрыха (2005 г.), Залатурнская літаратурная прэмія (2013 г.), прэмія імя Эліс Саламон і прэмія Ёхана Петэра Хебеля (абедзьве ў 2014 г.).

ПВУП «Галіяфы» УНП 190883852

Комментарии2

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

Сейчас читают

Стало известно, что за 200 тысяч евро предлагали Сергею Тихановскому «белорусские бизнесмены»29

Стало известно, что за 200 тысяч евро предлагали Сергею Тихановскому «белорусские бизнесмены»

Все новости →
Все новости

«В ближайшие часы решится судьба оставшихся под контролем Украины 29% территории ДНР»2

В Минской области есть поле, полное подсолнухов

«Мы думали, Минск — колхозный город». Россиянка искренне удивилась, за что отгребла от белорусов в тиктоке23

В Брестском ИВС случился пожар, спасателей не хотели пускать

Блогерке не продали вещи в Париже из-за белорусского паспорта22

Генпрокуратура заявила, что в лагере смерти «Тростенец» было уничтожено 546 тысяч человек, что в 2,5 раза больше, чем считалось ранее19

Головченко выпустил первую белорусскую золотую монету «из белорусского сырья»4

Украинец, который пришел с флагом УПА на концерт Коржа, записал видео с извинениями38

В Гродно написали портрет Караника. Его повесили в одной галерее со Столыпиным6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стало известно, что за 200 тысяч евро предлагали Сергею Тихановскому «белорусские бизнесмены»29

Стало известно, что за 200 тысяч евро предлагали Сергею Тихановскому «белорусские бизнесмены»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць