Прадстаўнік Арлоўскай мітраполіі біскуп Нектарый (у свеце Мікалай Васільевіч Селязнёў) абзавёўся аўтамабілем Land Cruiser рынкавым коштам каля 6 мільёнаў расійскіх рублёў (прыкладна $106 тысяч). На транспартным сродку таксама ўстаноўленая элітная серыя нумароў, асацыяваная з рэгіянальным урадам, піша TJournal са спасылкай на «Открытую Россию».

openrussia.org

Крыніцы ў мітраполіі, на якія спасылаецца «Открытая Россия», здзівіліся з'яўленню ў епіскапа дарагога аўтамабіля. Прадстаўнікі духавенства выказалі здагадку, што епіскап мог сам купіць сабе машыну, але ўсумніліся ў крыніцы яго даходаў.

Афіцыйны прадстаўнік Арлоўскай мітраполіі Яўген Барысаў заявіў, што Land Cruiser быў падораны епіскапу адным з мясцовых аграхолдынгаў, і звязаны з архіерэйскім служэннем святара, які «наведвае самыя аддаленыя вёскі ў любы час года і ў любое надвор'е».

«Ніякай праявы скнарнасці ў гэтым няма. Сам Ісус Хрыстос насіў дарагое адзенне, якое дарылі яму, скажам так, тыя людзі, якія яго шанавалі. Многія святыя тое ж самае прымалі», — пракаментаваў ён.

Барысаў сказаў на заканчэнне, што да падобных рэчаў неабходна падыходзіць разумна, а не чапляцца да іх або даводзіць да абсурду.

У 2012 годзе патрыярх Кірыл заклікаў святароў адмовіцца ад дарагіх машын, бо тыя правакуюць негатыўную грамадскую дыскусію і дыскрэдытуюць духавенства. Над выпадкамі, калі дарагі транспартны сродак служыцелям царквы хочуць купіць «спонсары», патрыярх рэкамендаваў «дваццаць разоў падумаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?