Прэзыдэнт «Леўскі» Тодар Баткаў у інтэрвію газэце «Стандарт» на адкрыцьці супэрсучаснага гасьцінічнага комплексу выказаў сваё меркаваньне адносна матчу з барысаўскім БАТЭ.
«Найперш, мы не зьбіраемся прайграваць нейкаму там БАТЭ.
З чаго б гэта нам капітуляваць перад заводзкай камандай з штучна створанай дзяржавы!Нам, нацыі з 1400‑гадовай гісторыяй, камандзе, якая носіць імя аднаго з найбольш вялікіх баўгарскіх герояў!»
Апошнія словы прагучалі як абраза для чатырохразовага чэмпіёну краіны, так і для Беларусі ў цэлым. Чаму маўчыць наша МЗС? Гэта абраза краіны.