Фота Reuters.

Фота Reuters.

У той жа час суд знізіў турэмны тэрмін бацьку футбаліста да 15 месяцаў.

Як чакаецца, Месі і яго бацька наўрад ці сядуць у турму, бо суды ў Іспаніі звычайна даюць ўмоўныя тэрміны, калі злачынства было здзейснена ў першы раз і тэрмін па прысуду не перавышае двух гадоў.

Канчатковае рашэнне павінен прыняць суд у Барселоне.

Ліянэль Месі і яго бацька Хорхе Орас Месі летась былі прызнаныя вінаватымі ў трох выпадках ўхілення ад выплаты падаткаў.

Па версіі абвінавачвання, футбаліст і яго бацька не выплацілі падаткаў на суму ў 4,1 млн еўра. На судзе Месі заявіў, што сам не распараджаўся сваімі даходамі, а быў заняты футболам.

Ліянэль Месі лічыцца адным з лепшых футбалістаў сучаснасці і з'яўляецца самым тытулаваным аргентынскім гульцом у гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?