Каля Букінгемскага палаца, які з'яўляецца рэзідэнцыяй брытанскай каралевы Лізаветы II у Лондане, адмянілі традыцыйны развод ганаровай варты праз павышаны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі.

Пра гэта піша выданне Daily Mail, спасылаючыся на прэс-службу Мінабароны Вялікабрытаніі.

Гэта зроблена для таго, каб вызваліць паліцэйскіх, якія ахоўваюць змену варты, і накіраваць сілы аператыўнікаў на ахову іншых будынкаў.

Узброеная жанчына-паліцэйскі перад Букінгемскім палацам пасля адмены цырымоніі змены варты гвардзейцаў. Фота PA.

Узброеная жанчына-паліцэйскі перад Букінгемскім палацам пасля адмены цырымоніі змены варты гвардзейцаў. Фота PA.

Раніцай паліцыя Лондана затрымала узброенага нажом мужчыну недалёка ад Букінгемскага палаца. Пацярпелых няма. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён не звязаны з тэрарызмам.

Напярэдадні брытанскі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй заявіла аб павышэнні ўзроўню пагрозы тэрарызму ў краіне з высокага да крытычнага. Яна заявіла пра непазбежнасць новай атакі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?