Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў забяспечыць украінскіх грамадзян на Данбасе і ў Крыме магчымасцю атрымаць замежныя пашпарты старога ўзору. Пра гэта ён паведаміў падчас нарады па падрыхтоўцы да ўступлення ў сілу бязвізу, якую трансляваў тэлеканал «112 Украіна».

Фота twitter АПУ

«Калі аб'ектыўна ўзнікаюць праблемы з выдачай пашпартоў тым, хто на акупаванай тэрыторыі або ў Крыме, трэба прааналізаваць нашу нарматыўную базу і без пашпартоў іх пакідаць нельга. Калі ў нас няма падстаў выдаваць ім біяметрычныя пашпарты, тэрмінова, па ўзгадненні СБУ з МЗС ўнесці на разгляд Кабміна пазіцыю, што для гэтых грамадзян мы можам выдаваць пашпарты старога ўзору. Гэтае пытанне павінна быць вырашанае», — заявіў Парашэнка.

У ноч з 11 на 12 чэрвеня набудзе моц рашэнне аб бязвізавым рэжыме паміж Украінай і ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0