32‑гадовы Сыльбэстрэ Пэналёса Манэра ў апошні дзень ліпеня ўцёк з акруговай турмы ў Грэйсане, штат Каліфорнія, нягледзячы на тое, што яму заставаўся ўсяго адзін дзень да сканчэньня тэрміну.

Манэра вяртаўся з абеду, як раптам завярнуўся ды пабег да брамы, выбег вонкі ды схаваўся ў кукурузным полі.

Манэра мусіў прабыць у выпраўленчай установе ўсяго пяць дзён — за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане.

Магчыма, на ягонае рашэньне ўцячы паўплывала тое, што неўзабаве мусіла разглядацца яшчэ адная справа пра падобнае правапарушэньне, перадае KCRA 3.

Цяпер яму пагражае куды большы тэрмін за кратамі.

via Prian.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0