Легіянераў у мінскім «Дынама» можна пакуль захаваць, але з часам памяншаць іх колькасць. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Федэрацыі хакея Сямён Шапіра на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях развіцця хакея ў краіне.

«Актуальным з'яўляецца пытанне ліміту на легіянераў у «Дынама», — сказаў Сямён Шапіра. — Прапаную ў наступным сезоне захаваць колькасць легіянераў да чатырох чалавек.

Гэтая пазіцыя выверана і Федэрацыяй хакея, і абмяркоўвалі мы яе з удзельнікамі нарады. Далей — змяншаць гэтую планку пры ўмове, што беларускія хакеісты будуць гатовыя на роўных канкураваць з супернікамі па лізе, а каманда паказваць годны ўзроўню дзяржаўнай падтрымкі вынік».

Разам з тым, адзначыў ён, поўная адмова ад замежнікаў значна знізіць фінансавую нагрузку на клуб. Гэта дазволіць яму зэканоміць не менш як $3 млн. З іншага боку, дадзенае рашэнне можа негатыўна адбіцца на выніках каманды і, як следства, магчыма, знізіцца наведвальнасць гульняў з яе ўдзелам. А бо клуб нясе велізарную сацыяльную функцыю і з'яўляецца лідэрам КХЛ па колькасці заўзятараў на трыбунах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?