У разгары Алімпіяда, гучаць на поўны голас спартовыя рэпартажы, а мне ўсё баліць, што не да канца распрацаваная беларуская спартовая лексіка. Я ўжо некалі пісаў пра слоўца «заўзець», а яно і дагэтуль непрыемна казыча мне вуха. Маю іншую прапанову. Хацеў бы пачуць каментары на яе і таму закідаю, як мяч на поле: людзі, якія хваляць сваю каманду, якія хвалююцца за сваю каманду – як іх назваць? Правільна – хвальцы або хвалеі (нават прозвішча такое ў нас сустракаецца). А што яны робяць? Яны хвалеюць за сваіх. Беларускія хвальцы ці хвалеі заўзята хвалеюць толькі за сваіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?