Пра тое, што міністры АПЕК дамовіліся падоўжыць скарачэнне здабычы да сакавіка 2018 года, паведамляюць Reuters і Financial Times са спасылкай на ўдзельнікаў пасяджэння ў Вене. Сустрэча за зачыненымі дзвярыма яшчэ працягваецца, рашэнне будзе абвешчана пазней.

Падаўжэнне дамовы чакалася, яно было ўлічана ў нафтавых катыроўках, але заставаліся пытанні аб тэрмінах падаўжэння (дзевяць месяцаў ці год), дэталях абавязацельстваў для асобных краін (Лівія, Нігерыя), магчымасці далучэння да ўгоды іншых краін накшталт Туркменіі або Егіпта.

Як чакаецца, краіны, якія не ўваходзяць у АПЕК, але ўдзельнічаюць у дзейным пагадненні, далучацца да рашэння падоўжыць паніжаныя квоты нафтаздабычы. Падтрымку гэтай ініцыятыве выказвалі міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак і міністр фінансаў Антон Сілуанаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0