Інцыдэнт адбыўся 24 мая пасля 19.00, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч. Жанчына 1978 года нараджэння выпала з акна дзевяціпавярховіка. Ад атрыманых траўмаў яна памерла.

Вядома, што загінулая злоўжывала спіртнымі напоямі, таксама неаднаразова была заўважаная супрацоўнікамі праваахоўных органаў у стане наркатычнага ап'янення. Кватэра, у якой адбылася трагедыя, мела кепскую рэпутацыю. Там рэгулярна збіраліся асацыяльныя асобы.

У цяперашні час па факце гібелі гамяльчанкі праводзяцца следчыя мерапрыемствы. Прызначаны шэраг экспертыз. Апытваюцца магчымыя сведкі, якія могуць патлумачыць, якім чынам жанчына магла выпасці з акна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0