Былы прэм'ер-міністр Грэцыі Лукас Пападзімас пацярпеў у выніку выбуху, які здарыўся ў яго машыне, паведамляе ВВС. Інцыдэнт адбыўся ў цэнтры Афін.

Па дадзеных агенцтва TV ERT, Пападзімас і яго кіроўца сур'ёзна параненыя і адпраўленыя ў бальніцу.

Рэйтэр перадае, што выбуховая прылада была схаваная ў канверце ўнутры машыны.

Пападзімас займаў пасаду прэм'ер-міністра Грэцыі з 11 лістапада 2011 па 16 мая 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?