Беларуская прадукцыя адрозніваецца высокай якасцю, і гэта пацвярджаюць многія краіны. Пра гэта заявіў журналістам у пятніцу намеснік кіраўніка Мінсельгасхарча Аляксандр Субоцін.

Намеснік міністра адзначыў, што антыбіётыкі для лячэння жывёл выкарыстоўваюцца ва ўсім свеце, і Беларусь, як і іншыя краіны, актыўна працуе над тым, каб знізіць іх выкарыстанне.

«Што тычыцца антыбіётыкаў і венерычных захворванняў — усе гэтыя прэпараты шырокага спектру, імі лечаць шматлікія захворванні, яны маюць мноства паказанняў», — заявіў Субоцін.

Больш за тое, адзначыў ён, шэраг прэпаратаў цалкам забароненыя ў Беларусі акурат для таго, каб цалкам выключыць тое, каб яны траплялі ў прадукцыю. «Але жывёл трэба лячыць. Мы выкарыстоўваем толькі тыя прэпараты, рэшткавыя рэчывы якіх не могуць аказаць негатыўны ўплыў на чалавека. І, натуральна, гэтыя параметры — мінімальна дапушчальных канцэнтрацый антыбіётыкаў у малацэ — жорстка кантралююцца».

Чыноўнік адзначыў, што даследаванні расійскіх калег датычацца сухой малочнай прадукцыі. А некаторыя прэтэнзіі не заўсёды былі абгрунтаванымі, бо гучалі ў адрас тых прадпрыемстваў, паказчыкі якіх не выходзілі за ўстаноўленыя нарматывы.

Субоцін падкрэсліў, што ў Беларусі існуе жорсткі кантроль за сыравінай і ў гаспадарках проста немагчыма змешванне малака ад здаровай жывёлы і жывёлы, якая праходзіць лячэнне.

«Мінск да канца тыдня рыхтуе для Рассельгаснагляду інфармацыю пра ўзмацненне кантролю за сыравінай, і на працягу 10 дзён можа быць прынята рашэнне аб зняцці забароны на экспарт з астатніх прадпрыемстваў», — дадаў ён.

Як раней паведамлялася, кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт заявіў пра выяўленне ў малочнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў рэшткаў антыбіётыкаў для лячэння венерычных захворванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?