Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, што працуе ў зоне канфлікту, заявіла пра недаставернасьць зьвестак пра колькасьць ахвяраў, што распаўсюджваюць расейскія СМІ.

«Абсалютна няясна, як расейскія ўлады атрымалі гэтыя лічбы! Гэта ня проста неправераныя, гэта недаставерныя зьвесткі! — сказала ў інтэрвію «Новой газете» экспэрт Human Rights Watch Тацьцяна Локшына, якая знаходзіцца ў дадзены момант у Паўднёвай Асеціі. — Прэзыдэнт Мядзьведзеў у кантэксьце жалобы, абвешчанай у Расеі, казаў, што загінулі некалькі тысяч мірных жыхароў у Паўднёвай Асеціі. Але, як правіла, ва ўзброеных канфліктах колькасьць параненых перавышае колькасьць сьмяротных ахвяраў прыкладна ўтрая. Значыць, калі загінула некалькі тысячаў, мы павінны сутыкнуцца зь дзясяткам тысячаў параненых. І нічога падобнага! Мы наведвалі вайсковы палявы шпіталь у Паўночнай Асеціі, палявы шпіталь у Паўднёвай Асеціі, і дактары паведамлялі нам пра дзясяткі — нават не пра сотні — параненых», — кажа прадстаўніца арганізацыі.

«Абодва бакі ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі не прыкладалі патрэбных намаганьняў, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва», — такая выснова ўтрымліваецца ў справаздачы арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?