Тэмпературны рэкорд устаноўлены ў Мінску 13 жніўня.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, днём слупок тэрмометра ўзняўся да адзнакі плюс 30,2 градуса. Папярэдні рэкорд складаў 29,6 градуса. Такая тэмпература ўпершыню была зафіксавана 13 жніўня 1911 года, а потым 13 жніўня 2007 года.

У абласных цэнтрах абсалютныя максімумы гэтага дня ўстаялі. У Магілёве да паўтарэння рэкорда 1948 года (31,2 градуса) не хапіла 0,1 градуса.

Цяплей за ўсё было ў Лельчыцах (Гомельская вобласць) — плюс 33,6 градуса. Тут таксама пабіты рэкорд (+30,1 у 1988 годзе). Акрамя таго, гэта паўтарэнне рэкорда для 13 жніўня за ўвесь перыяд метэаназіранняў па ўсёй краіне (33,6 градуса было зафіксавана ў 1948 годзе ў Васілевічах, Гомельская вобласць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?