Памёр Збігнеў Бжэзінскі, былы дарадца па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Джымі Картэра. Пра гэта ў суботу, 27 мая, паведаміла дачка палітолага на сваёй старонцы ў Instagram. У сакавіку 2017 года Бжазінскаму споўнілася 89 гадоў.

Бжэзінскі быў вядомы тым, што дапамагаў ліквідаваць эканамічныя перашкоды паміж СССР, Кітаем і краінамі Захаду. Акрамя гэтага, Бжэзінскі дапамагаў Картэру пераадолець глыбокія супярэчнасці паміж лідарамі Ізраілю і Егіпта, Менахема Бегіным і Анварам Садатам. Падчас працы Бжэзінскага дарадцам па нацбяспецы таксама здарыўся крызіс з захопам амерыканскіх закладнікаў у Іране.

У апошнія гады Бжэзінскі ўдзельнічаў у розных кансультацыях і перамовах, накіраваных на ўцягванне былых рэспублік СССР у НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?