Рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі ў студзені—ліпені 2008 года павялічыўся на 20,2 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу Беларусі.
Рознічны тавараабарот, уключаючы грамадскае харчаванне, праз усе каналы рэалізацыі склаў 27,3 трлн. рублёў.
У структуры агульнага аб'ёму рознічнага тавараабароту ўдзельная вага харчовых тавараў склала 51 %, нехарчовых — 49% (у студзені—ліпені 2007 года — адпаведна 52 і 48 %).