27.05.2017 / 11:10

За назву станцыі метро «Мінск-Мір» ідзе накрутка галасоў 41

На сайце Мінгарвыканкама працягваецца галасаванне за магчымыя назвы станцыі метро на чацвёртай лініі. Тыдзень таму «Наша Ніва» пісала пра папярэднія вынікі апытанкі. Найменш мінчукі хацелі бачыць станцыю «Мінск-Мір». Супраць яе выказвалася аж 56% апытаных.

Пасля той публікацыі пайшла дзіўная накрутка галасоў менавіта за станцыю «Мінск-Мір». На дадзены момант за яе выказалася 70% апытаных. Больш толькі ў «Кіеўскага сквера» — 71%.

«Мінск-Мір» — гэта штучная назва, якая не мае пад сабой ніякай гістарычнай абгрунтаванасці. Так называецца шматфункцыянальны комплекс, які будуюць у раёне былога аэрапорта «Мінск-1» сербскія мільянеры браты Карычы.

Зміцер Панкавец

41
30 / Адказаць
27.05.2017 / 11:21
Мое личное мнение что название станции должно быть: 1) коротким и ёмким 2) красивым и не банальным 3) запоминающимся 4) историческим.
Вот например Локомотивная, что это? поезда поровозики "ту-ту"? Банальщина! Плюс таких названий уже сотни. Берестейская тоже не к селу. Береста, Брест, что к чему. Минск-Мир это вообще трэш какой-то и бред, зачем?! Тивали может и историческое, но не звучит и как-то больше по грузински чем по беларуски это. 
1
Франц / Адказаць
27.05.2017 / 11:24
Тут прадаецца у́сё..
0
тутэйшы / Адказаць
27.05.2017 / 11:46
Цiкава, каму так настойлiва патрэбна назва "Мiнск-мiр"? Няу́жо нехта плануе зарабiць на гэтай назве? Тэатр абсурду нейкi..... Назва ж нiкуды не годная. 
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру