Маскоўская паліцыя выбачылася перад бацькам 9-гадовага хлопчыка, затрыманага напярэдадні ўвечары на Ваздвіжанцы за чытанне ўслых «Гамлета», паведаміла адвакат Таццяна Саломіна. Следчы камітэт паведаміў пра пачатак праверкі ў сувязі з інцыдэнтам.

Адвакат заявіла, што па дзеяннях паліцэйскіх будзе праведзена службовая праверка. З боку МУС афіцыйных каментароў з нагоды затрымання хлопчыка не паступала.

«Дзіця дома. Бацьку прынесены прабачэнні намесніка начальніка паліцыі па ахове грамадскага парадку МУС», — напісала Таццяна Саломіна ў «Твітары».

Бацька хлопчыка Ілля Скаўронскі у гутарцы з радыёстанцыяй «Говорит Москва» пацвердзіў, што паліцэйскія перад ім выбачыліся.

«Кіраўніцтва МУС прынесла нам свае прабачэнні. Мы па фактах парушэння ў дачыненні да нас будзем праводзіць усё, што належыць па законе. У дадзеным выпадку былі парушаныя проста нашы грамадзянскія правы», - распавёў бацька хлопчыка.

Сям'я напісала скаргу на дзеянні паліцыі, дадаў ён.

Адвакат Саломіна таксама паведаміла, што дзеянні супрацоўнікаў паліцыі будуць правераны, а пратакол за непрыстойныя выкананне бацькоўскіх абавязкаў, складзены на бацьку хлопчыка, ануляваны.

Упаўнаважаны па правах дзіцяці Ганна Кузняцова, каментуючы сітуацыю ў сябе ў «Фэйсбуку», паабяцала «абавязкова ва ўсім разабрацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?