Ратавальнікі дэблакавалі пацярпелую ў ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў у Горацкім раёне, паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Аварыя здарылася 26 мая на павароце на вёску Цімахоўка на аўтадарозе Р70 з удзелам легкавых аўтамабіляў «Нісан Прымера», «Волга 3110», «Фальксваген Гольф» і грузавіка. У машыне «Нісан Прымера» была заблакаванай дзяўчына 1998 года нараджэння, якая знаходзілася на заднім сядзенні. Супрацоўнікі МНС дасталі пасажырку, яна шпіталізаваная.

У выніку ДТЗ пацярпелі яшчэ 4 чалавекі, якія брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны ў Горацкую цэнтральную раённую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?