Сярэдні налічаны (брута) заробак у Літве, за выключэннем індывідуальных прадпрыемстваў, у першым квартале гэтага года была 817,6 еўра - на 9,3% больш, чым за такі ж квартал 2016 года, піша Delfi.lt.

Сярэдні выплачаны (нета) заробак у краіне ў азначаны для параўнання перыяд вырас на 10,4% да 644,5 еўра, паведаміў Дэпартамент статыстыкі. 

Нагадаем, што сярэдні заробак у Беларусі «бруднымі» за красавік склаў 776,7 рубля, што паводле сённяшняга курса складае каля 373 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0