Матч 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў другой лізе паміж «Маладзечна» і зборнай ТФ (Гомель) — 0:0 — сабраў рэкорд наведвальнасці другой лігі. Паядынак, які прайшоў на гарадскім стадыёне ў Маладзечне, наведалі 1.980 аматараў футбола, паведамляецца ў акаўнце маладзечнага клуба ў сацсетках.

Што да матчаў 10-га тура ў вышэйшай лізе. то найбольшая аўдыторыя была на гульні «Віцебск» — БАТЭ (5 350 гледачоў), на «Дынама» Мінск — «Шахцёр» прысутнічалі 4 500 чалавек, «Дняпро» — «Дынама» Брэст — 2 000.

А вось на кожны з астатніх матчаў туру прыйшло меней, чым у Маладзечне, гэтыя звесткі прыводзіць Прессбол.

Так гульню «Крумкачы» — «Іслач» наведалі 1 300 аматараў футбола, «Тарпеда-БелАЗ» — «Гомель» і «Гарадзея» — «Нёман» па 970 і 950 чалавек адпаведна, а на матч «Нафтан» — «Мінск» прыйшлі толькі 400 чалавек.