Брэсцкае «Дынама» па пенальці перамагло салігорскі «Шахцёр» у Кубку Беларусі па футболе. Фінал прайшоў у Гродне.

Асноўны і дадатковы час скончыўся з лікам 1:1, а серыя пенальці зацягнулася — 10:9.

Брэст перамагаў у Кубку краіны. Гэта было ў 2007-м, і таксама па пенальці.

«Дынама» Брэст выступіць у кваліфікацыі Лігі Еўропы.